Нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У снежні 1962 года ў раённай газеце «Палеская праўда» з'явіліся першыя друкаваныя творы Яўгеніі. У 1966 годзе Яўгенія закончыла 11 класаў Парэцкай сярэдняй школы і ў жніўні паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. З 21 кастрычніка 1969 Жэня пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце «Беларускі універсітэт». У 1969 годзе прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яна закончыла ўніверсітэт і працуе загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Памерла 25 лістапада 1988.
Творы:
- Снежныя грамніцы / Янішчыц, Я.I. – Мінск : Беларусь, 1970. – 63 с. – (Першая кніга паэта).
- Пара любовi і жалю : кніга лірыкi / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкач літаратура, 1983. – 223 с.
- У шуме жытняга святла : вершы, паэма / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 413, [1] с.
- Вершы / Я. І. Янішчыц // Беларусь. – 1997. – № 10. – C.37.
- Под знаком счастья и беды / Е. И. Янищиц // Нёман. – – №3. – C.3-10.
- Я пачакаю / Я. Янішчыц // Маладосць. – – № 11. – С. 65-70.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Бугаёў, Д. Летуценніца на скразняках эпохi / Д. Бугаёў // Полымя. – – №11. – C.271-286.
- Гардзей, В. "Чорны воран над белаю ружай..." / В. Гардзей // Маладосць. – – № 11. – C.236-246. – Яўгеніі Янішчыц – 50 год.
- Янішчыц Яўгенія // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; навук. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 653 с.: іл.
- Грышкевіч, В. М. Янішчыц Яўгенія / В. М. Грышкевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. – Т. 6. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. – С. 492 – 497.
- Захарэвіч, М. Святло нашых сустрэч / М. Захарэвіч // Полымя. – 2008. – № 11. – С. 163. – Да 60 годзя Я. Янішчыц.
- Калядка, С. Яўгенія Янішчыц / С. Калядка // Беларуская літаратура : дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадук. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009.
- Герцык, А.В. Вывучэнне паэзіі Я. Янішчыц у 11 класе / А. В. Герцык // Беларуская мова і літаратура. – – № 12. – С. 33-40.
Мы в соцсетях: