РУ БЕ EN

Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч (1939–1990), літаратуразнавец

 

Нарадзіўся 22 красавіка 1939 г. у в. Красная Горка Ушацкага раёна ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Лагаўской пачатковай, Ленінскай сямігадовай школах. Пасля заканчэння Ушацкай СШ  працаваў у Ушацкім РДК, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 паступіў на філалагічны факультэт Полацкага педінстытута, а ў 1959 у сувязі з яго расфарміраваннем быў пераведзены ў Магілёўскі педінстытут, які скончыў у 1962 г. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам кафедры беларускай мовы гэтага інстытута.  У 1968 перайшоў на кафедру беларускай літаратуры, з 1979 – загадчык кафедры літаратуры, дацэнт (1985). Літаратурную дзейнасць В. Атрашкевіч пачаў з вершаў. Першы яго верш апублікаваны ў газеце «Знамя юности» (1958). Аўтар навуковых работ па гісторыі беларускай літаратуры і тэксталогіі, крытычных артыкулаў і рэцэнзій па пытаннях літаратуры і тэатра, манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984), у якой на аснове разгляду творчасці Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, Я. Коласа даследваў праблемы аўтабіяграфізму ў беларускай савецкай мастацкай прозе. Памёр 26 студзеня 1990 года.

Творы:

  1. Беглец : [верш] / Валерый Атрашкевіч // Знамя юности. – 1958. – 30 апр.
  2. Бесстрашный командир разветки / Валерий Атрашкевич// Знамя юности. – 1960. – 22 ноября.
  3. Не забудзем! / Валерый Атрашкевіч// Магілеўская праўда. – 1964. – 25 кастр.
  4. І была вайна / Валерый Атрашкевіч // Полымя. - 1981. - № 10
  5. Радкі ў хроніку жыцця Я. Коласа / Валерый Атрашкевіч // Беларусская літаратура. – Мінск, 1987. – Вып. 6.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Савік, Л. С. Атрашкевіч Валерый / Л.С.Савік // Беларускія пісьменнікі біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. – Т. 1. – С. 132.
  2. Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. – Т. 2. – С. 78.
  3. Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. – С. 535 – 536.

Интернет-ресурсы: