Нарадзілася 22 лютага 1946 года ў в. Прэабражэнка Глыбоцкага раёна. У 1965 годзе закончыла Падсвільскую сярэднюю школу. Працавала мастацкім кіраўніком Падсвільскага дама культуры, літработнікам глыбоцкай раённай газеты “Шлях перамогі”, з 1970 года працуе бібліятэкарам Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі. Першыя вершы з’явіліся ў раённай газеце.
Творы:
- Пробуждение : верш / М. Я. Баравік // Віцебскі рабочы. – 1966. – 25 кастр.
- Адчапіцеся – я занята : верш / М. Я. Баравік // Маладосць. – 1967. – № 7.
- Гадзіннік : верш / М. Я. Баравік // Маладосць. – 1967. – № 7.
- Поле долi : вершы / М.Баравік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 48 с.
- Вір пяшчоты і журбы : вершы / Марыя Баравік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 142 с.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Смольская, В. У. Баравік Марыя / В. У. Смольская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. – Т. 6. – С. 548-549.
- Марыя Баравік // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мінск, 1995. – С. 417-418.
- Гальпяровіч, Н. Дзве Марыі / Н. Гальпяровіч // Звязда. – 1997. – 4 лют. – С. 8.
- Баравік Марыя // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 16-17.
- Сіўко, Ф. "У голасе з родным адценнем" / Ф. Сіўко // Народнае слова. – – 24 сак. – С.6.
- Зінкевіч, А. Творчая ўдача Марыі Баравік / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 4 снеж. – С. 2. – Вечарына паэткі Марыі Баравік ў Падсвіль. ДК Глыб. р-на.
- Канапелька, А. Марыя Баравік / А. Канапелька // Народнае слова. – 2002. – 12 сак. – С. 3.
- Руплівец Марыя Баравік / Супрацоўнікі Падвільскага РЦ ДЗЮТЭ// Краязнаўчая газета. – – № 9 (сакавік). – С. 1. – Пра Марыю Якаўлеўну Баравік, паэтку, кіраўніка гуртка "Юны экскурсавод" Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій.
- Боровик, М. Волшебные сказки Марии Боровик / М. Боровик ; беседовала Д. Берникович // Народнае слова. – 2008. – 20 снеж. – С. 6.
- Шыталь, К. Марыя Баравік прэзентавала дзве новыя кнігі паэзіі / К. Шыталь // Вольнае Глыбокае. – 2012. – 5 крас. – С. 4.
Мы в соцсетях: