РУ БЕ EN

Александровіч Алеся Іванаўна (1904–1947), літаратуразнаўца

Нарадзілася 12 ліпеня 1904 ў Мінску. На пачатку 1920-х гадоў адыгрывала адметную ролю ў грамадскім жыцці Мінска, прымала ўдзел у дзейнасці клубу беларускай мастацкай інтэлігенцыі «Беларуская хатка». У 1928 годзе скончыла БДУ. Выкладала літаратуру ў Беларускім педагагічным тэхнікуме.З 1934 па 1936 гады працавала ў аддзеле рэкамендацыйнай бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Склала чытанкі для малодшых класаў беларускай школы, хрэстаматыі па беларускай літаратуры. Першая хрэстаматыя выйшла ў 1928 годзе, апошняя кніга для чытання «Роднае слова» убачыла свет праз 10 гадоў пасля смерці ўкладальніцы. У 1944–1947 гадах працавала ў Літаратурным музеі імя Янкі Купалы. Аўтарка артыкулаў пра творчасць З. Бядулі, А. Куляшова, П. Труса, К. Чорнага. Пахавана  25 жніўня 1947 ў Мінску.

Творы:

  1. Іван Дамінікавіч Луцэвіч / А. Александровіч // Савецкі селянін. –   – 9 снеж.
  2. Сябра моладзі / А. Александровіч // Сталинская молодежь. – 1945. – 29 чэрв.
  3. Аб дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы / А. Александровіч // Полымя. – 1947. – №6.
  4. Паэма Янкі Купалы «Адвечная песня» ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі / А. Александровіч // Беларусь. – –  №6.
  5. Александровіч, А. Успаміны ў зборніку «Янка Купала» / А. Александровіч. – Мінск,1952.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Ватацы, Н.Б. Александровіч Алеся / Н. Б. Ватацы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск : БелСЭ, 1984. – Т.1 – C.83.
  2. Саламевіч, Н. П. Александровіч Алеся / Н.П.Саламевіч // Янка Купала : энцыклапедычны даведнік. – Мінск : БелСЭ, 1986. – C.36.
  3. Багдановіч, І.А. Алесандровіч Алеся / І. А. Багдановіч // Беларускія пісьменнікі біябібліяграфічны даведнік у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. – Т. 1. – С.54.
  4. Гесь, А. Стогоддзе Купалавай Алесі / А. Гесь // Звязда. – 2004. – 13 ліп.

 

Интернет-ресурсы: