РУ БЕ EN

Філіповіч Марыя Канстанцінаўна (1947–2003) пісьменніца

Нарадзілася 1 студзеня 1947 года  ў в.Смётанка, Аршанскі раён, Віцебская вобласць у сялянскай сям'і. У Смётанцы скончыла 7 класаў, вучылася ў Дубровенскай вячэрняй СШ № 1, у Магілёўскім медыцынскім вучылішчы. Атрыманая спецыяльнасць не задавальняла яе. Цікавіла літаратура, цягнула пісаць. З 1974 па 1980 гг.  завочна вучылася ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. Працавала фельшарам спачатку ў Віцебскай, потым у Мінскай вобласці. Некаторы час была выхавацелькай у Мінскім тэхнічным вучылішчы № 11. З 1983 па 1984 год  працавала бібліятэкарам у Оршы. 3 1984 да 1985 супрацоўніца рэдакцыі шматтыражнай газеты «Трыбуна наватара» (Орша). 3 1991 спецкарэспандэнт газеты «Набат», з 1992 — газеты «Рэспубліка». Памерла 1 лютага 2003 года.

Творы:

  1. Мадонна з Выселкаў : апавяданнi / Марыя Філіповіч. –   Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. –  143 с.
  2. Пра Алеся і яго сяброў : апавяданні для мал.шк.узросту. / М. Філіповіч ; маст. Г.С.Хінко-Янушкевіч. – Мінск :  Юнацтва, 1988. – 48 с.
  3. Клетка для каханай : аповесць,апавяданнi /  Марыя Філіповіч ; афармл. А.І.Карповіч. – Мінск :  Мастацкая літаратура, 1995. –  224 с.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Філіповіч Марыя // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [складальнік А. К. Гардзіцкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 555.
  2. Белевіч, Л. А. Філіповіч Марыя / Л. А. Белевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. – Т. 6. – С.152.
  1. Філіповіч Марыя // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.].  – Мінск, 2003. – Т. 16. – С. 396.
  2. Васілевіч, А. Памерла Марыя Філіповіч / А. Васілевіч // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 7 сак. –  С. 15
  3. Кандратаў, І. Прапаведніца духоўнасці / І. Кандратаў // Літаратура і мастацтва. – – 22 лют. – С. 15. – Пра творчасць пісьменніцы Марыі Філіповіч, ураджэнкі Аршанскага раёна.
поделиться в:

Интернет-ресурсы: