РУ БЕ EN

Рекомендуем почитать

 

                                                                                                          "Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову,

                                                                                                           але найперш трэба знаць сваю".

                                                                                                                                          Францішак Багушэвіч 

 

У творы распавядаецца пра дзяўчыну, якая загінула ў самую першую ваенную раніцу — 22 чэрвеня 1941 года. Ад Любы засталася толькі белая сукенка — сімвал чысціні, надзеі, кахання, мары... Сімвал генетычнай памяці аб усіх тых, хто загінуў у страшнае ваеннае ліхалецце. Любіна сукенка да сённяшняга часу сярод нас на Парадах Перамогі і кожны дзень, як Белы Анёлак, беражэ родную Беларусь.

 

 

 

Гэта кніга для тых, хто любіць прыгоды і падарожжы. З героем кнігі Васем Вясёлкіным не засумуеш! Ён ведае: свет цудоўны, а той, які пачынаецца ад роднай хаты - самы незвычайны. Выпраўляйцеся разам з Вясёлкіным у госці - спачатку да буслоў у буслянку, пасля і да цара-зубра ў Белавежскую пушчу - самі пераканаецеся. Вася Вясёлкін сам даведваецца шмат цікавостак і дзеліцца з тымі, хто любіць чытаць, а ў моўную скарбонку назапашвае сакавітыя словы, з якіх саткана мова твораў Васіля Віткі.

 

 

Творы Васіля Быкава не толькі ўтрымліваюць глыбокія думкі пра жыццё, людзей і іх адносіны, але і па-майстэрску адлюстроўваюць перажыванні і ўнутраныя канфлікты чалавека, які трапіў у надзвычайныя абставіны. «Пакахай мяне, салдацік» — пранізлівая аповесць пра каханне, якое — франтавік Быкаў ведаў гэта як ніхто іншы — не прызнае перапынкаў на вайну.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     У новым зборніку тапанімічных казак аўтар у  цікавай, займальнай форме тлумачыць назвы населеных пунктаў і вадаёмаў розных рэгіёнаў Беларусі, прапануе юнаму чытачу сваё ўласнае меркаванне пра іх паходжанне, апавядае, з  чым можа быць звязана ўзнікненне той ці іншай назвы. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з незвычайнымі казачнымі, а таксама сапраўднымі гісторыямі пра таямніцы беларускіх тапонімаў.

 

 

 

 

 

 

 

Недзе на Палессі жылі-былі дзед і баба. Хата іх стаяла ў лесе. Дзед быў лесніком, а баба гаспадарыла дома. Аднойчы, калі яны гатавалі ежу, з імі раптам пачала размаўляць бульбінка – гэта быў маленькі зачараваны хлопчык. Баба з дзедам пакінулі яго ў сябе. Тады і пачаліся незвычайныя прыгоды хлопчыка і яго сяброў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

 

 

поделиться в:

Интернет-ресурсы: