РУ БЕ EN

Эпімах – Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч (1859–1934), літаразнавец

Нарадзіўся 16 верасня 1859 года ў фальвараку Судзіловічы  Лепельскага павету Віцебскай губэрні, цяпер вёска Будзькаўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласці. У 1889 годзе, знаходзячыся ў Беларусі, у маёнтку калекцыянера Вінцэнта Мяніцкага, Б. Эпімах-Шыпіла пачаў запісваць творы беларускіх аўтараў, у тым ліку й невядомых. У 1891 годзе Браніслаў здолеў уладкавацца памочнікам бібліятэкара ў бібліятэку Пецярбурскага ўніверсітэту. Службовая кар’ера была вельмі спорнай. У гэты час ён грунтоўна працуе ў галіне бібліяграфіі. Ён склаў спіс літаратуры пра князя Адама Юрыя Чартарыйскага, які ўключаў 74 найменні выданняў на пяці мовах амаль за сто гадоў.У 1893 годзе Б. Эпімах-Шыпілам былі зроблены копіі сатырычнае камэдыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» і яго перакладу з польскай на беларускую мову некалькіх раздзелаў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», забароненай царскае цэнзурай. Памёр 6 чэрвеня 1934. 

Творы:

  1. Дзесяць боскіх прыказанняў : верш / Б.І. Эпімах-Шыпіла // Беларус. – 1913. –  8 жн.
  2. Беларуская мова ў гімназіі / Б. І. Эпімах-Шыпіла // Вольная Беларусь.  – 1917. – 30 кастр.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Каўко, А.К. Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч / А.К. Каўко // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Т. 5. –  Мінск, 1987.  – С. 636.
  2. Станкевіч, А. Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла: З яго жыцця і працы / А. Станкевіч // Спадчына. – 1989. – № 2. – С. 26-29.
  3. Янушкевіч, Я. Хто такі Браніслаў Эпімах-Шыпіла / Я. Янушкевіч // Звязда. – –  3 чэрв.
  4. Шаруха, І. Браніслаў Эпімах-Шыпіла / І. Шаруха  // Роднае слова. – 1994. –  № 9. – С. 9-10, 19.
  5. Кісялёў, Г.В. Эпімах-Шыпіла Браніслаў / Г. В. Кісялеў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Т. 6. –  Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся  Броўкі, 1995. – С. 448-449.
  6. Кекелева, Т. Перапіска Эпімах-Шыпілы і Дрэйзіна. Новыя знаходкі / Т. Кекелева // Мастацтва. – 1998. –  № 7. – С. 51-54.
  7. Запартыка, Г. Таямніца капэрты Б.І. Эпімах-Шыпілы. Напалеон Чарноцкі. "Сватаньне" / Г. Запартыка // Полымя. –    – № 3. –  С. 243-257.
  8. Кісялёў, Г.В. Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч / Г. В. Кісялеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. –  Т. 6. – Мінск, 2003. –  С. 267.
  9. Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991 : энцыкл. даведнік. – Т. 2. – Мінск, 2003.  – С. 361-362.
  10. Запартыка , Г. Справа бібліятэкара Б.І. Эпімах-Шыпілы / Г. Запартыка // Полымя.  – 2009.  – № 3. –  С. 170-174.

 

поделиться в:

Интернет-ресурсы: