Надзіўся 25 кастрычніка 1934 г. ў Монтэвідэо. Бацька быў выхадцам з Заходняй Беларусі, а маці – карэнная жыхарка Лацінскай Амерыкі. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна (Буэнас-Айрэс, Аргентына, 1951–1956) па спецыяльнасці філалогія. Працаваў у аргенцінскім друку. У 1956 годзе бацька паддаўся на савецкую прапаганду Хрушчоўскага часу, і сям’я пераехала ў Беларусь. Карлас Шэрман пачаў з працы на фабрыцы, тымчасам дасканала вывучыў беларускую мову, стаў бібліятэкарам, загадваў рэдакцыйна-выдавецкім сэктарам Фундамэнтальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі. У 1989–2001 гадах быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру, быў фактычна адным з заснавальнікаў ПЭН-цэнтру, сышоў з пасады віцэ-прэзыдэнта ў сувязі з кепскім здароўем. У апошнія гады жыцця знаходзіўся на лячэнні ў Нарвегіі, дзе і памёр 4 сакавіка 2005 году.
Творы:
- Дождж у Каралішчавічах : паэма / К.Шэрман. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 95 с.
- Сны : вершы / К. Шэрман. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 142 с.
- Блуканец / К. Шэрман // Дзеяслоў. – 2009. – № 2. – С. 271-282.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Урупіна, Г.М. Шэрман Карлас / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. –Т.6. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995 – С. 444 – 447.
- Арэан, К. Іспаніі і свету / К. Арэан // Мастацтва. – 1996. – № 2. – С. 36-38. – Аб жыцці Шэрмана Карласа.
Мы в соцсетях: