Нарадзілася 20 красавіка 1957 года ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Лаўрэатка прэміі «Гліняны Вялес» (за кнігу «Рысасловы»). Творы перакладаліся на польскую, рускую, македонскую, славацкую, украінскую, славенскую, англійскую і чэшскую мовы. Удзельнічала ў Міжнародным паэтычным свяце «Время и Место» (Мінск, 1995), Беларуска-македонскай культуралагічнай канферэнцыі (Мінск, 1996), Міжнароднай пісьменніцкай сустрэчы «Vilenica 2003» (Віленіца, Славенія) і шматлікіх іншых.
Творы:
- Ластаўка ляціць... : вершы / Л.Д. Сільнова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 95 с.
- Зачараваная краіна : вершы / Л. Д. Сільнова. – Мінск : Лімарыус, 2007. – 159, [1] с.
Агністыя дзьмухаўцы». Кніга эксперыментальнай візуальнай паэзіі. 1997 г.
Зеленавокія воі і іх прыгажуні». Зборнік вершаў. 2001 г.
Зачараваная краіна». Зборнік вершаў. 2007 г.
Горад Мілаград. Кніга вершаў. 2016 г.
Матылёк на кары дрэва. Зборнік вершаў. 2018
Крышталёвы сад». Кніга эсэ і рэцэнзій. 2007 г.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Людка Сільнова : пра творчасць паэта, супрацоўніцы Нац. б-кі Беларусі Л. Сільновай. Да 50-годдзя з дня нараджэння // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 16 сак. – С. 16.
- "Крышталёвы сад" Людкі Сільновай / Л. Сільнова // Рэгіянальная газета. – – 16 лют. – С. 2. – Прэзентацыя кнігі Людкі Сільновай "Крышталёвы сад", ураджэнкі Маладзечаншчыны, прайшла ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
- Сільнова, Людміла Данілаўна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14. – 512 с.
Мы в соцсетях: