РУ БЕ EN

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч, празаік

Нарадзіўся 17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум ў 1983 годзе. Працаваў старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі №2. У 1990 годзе скончыў бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага інстытута культуры. З 1990 года працуе загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса "Полымя". У 2005-2011 гадах – загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011-2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1995) за кнігу «Смута». Лаўрэат прэміі "Залатая літара" (2009) за кнігу "Нічые". Шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».

Творы:

  1. Смута : аповесці, апавяданнi /  Андрэй Федарэнка. – Мінск :  Мастацкая літаратура, 1994. –  224 с.
  2. Шчарбаты талер / Андрэй Федарэнка //  Маладосць. – 1997. – № 10. –  C.26-120.
  3. Цугцванг / Андрэй Федарэнка // Полымя. – 1998. – №3. – C.3-32.
  4. Як браты золата знайшлі / Андрэй Федарэнка //  Маладосць. – 2006.  –  № 5. – С. 6-11.
  5. Сечка-11 // Дзеяслоў. – 2009. – № 1. – С. 138-142.
  6. Уночы //  Маладосць. – 2009. – № 8. – С. 42-50.
  7. Аднакласнік. У Храме зямнога кахання : аповесці, апавяданні. – Мінск, 2009. – С. 227-231.
  8. Нічые : аповесці, раман /  Андрэй Федарэнка. –  Мінск :  Маст. лiт., 2009. – 428, [3] с.
  9. Пеля : [рассказ] / А. Федоренко // Литературная газета. – 2010. – 30 июня - 6 июля. – С. 4.
  10. Ревизия : [роман] / Андрей Федаренко // Неман. – 2010. – № 6. – С. 4 – 34; №7. – С. 3 – 33;  № 8. – С. 3 – 40.
  11. Сечка – 13 : [нарысы] / Андрэй Федарэнка // Дзеяслоў. – 2010. – № 5. – С. 112 – 116.
  12. Шчыліна : [апавяданне] / Андрэй Федарэнка // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 15 кастрычніка. – С. 9.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Урупіна, Г. М. Андрэй Федарэнка / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Т. 6. –  Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся  Броўкі, 1995. – С. 141-142.
  2. Шынкарэнка, В.К. “Палессе – гэтым усё сказана” : [пра А. Федарэнку] / В.К. Шынкарэка // Традыцыі  духоўнай  культуры Усходняга Палесся : праблемы вывучэння і захавання ў  постчарнобыльскі час : зборнік навуковых артыкулаў. Вып. 2. – Гомель, 2009. –  № 1. – С. 109 -111. 
  3. Алейнік, Л. Замест рэцэнзіі на раман-эсэ Андрэя Федарэнкі “Мяжа” / Лада Алейнік // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 26 лют. – С. 7.
  4. Грышкевіч, С. Не раман і не эсэ, альбо Ці ўдасца пісьменніку “абдурыць прыроду?” : крытычныя заўвагі аб рамане-эсэ “Мяжа” Андрэя Федарэнкі] / Сяргей Грышкевіч // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 26 лют. – С. 6.
  5. Федоренко, А. «Я шел по целине…» : [беседа с писателем Андреем Федоренко / записал Алесь Малиновский] / Алесь Малиновский // Неман. – 2010. – № 6. – С. 3-4.
поделиться в:

Интернет-ресурсы: