Нарадзіўся 19 лютага 1908 в. Бакінава Мінскага павету, цяпер Койданаўскі раён Мінскай вобласці. Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна. Вучыўся ў 11-й сямігадовай школе Мінску. У 1928–1930 гадах працаваў у Кніжнай палаце і Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; у 1930–1931 загадваў бібліятэкай Навукова-даследчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі; у 1934–1935 працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», «Калгаснік Беларусі», у 1935–1936 – газеты «Звязда». Адначасова вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні літаратурнага факультэту МВПІ, які скончыў у 1934. Пахаваны 1 лютага 1991, ў вёсцы Шчытомірычы Мінскага раёну.
Творы:
- Вяртанне ў маладосць : успаміны і нататкi / Станіслаў Шушкевіч. – Мінск : Беларусь, 1968. – 228 с.
- Красавік : вершы і казкі для малодшага і сярэдняга школьнага узросту / С.П. Шушкевіч, прадм. М.Мішчанчука ; іл. М.Басалыга. – Мінск : Народная асвета, 1977. – 142 с.
- Выбраныя творы : у 2 т. / С.П. Шушкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 335 с.
- Дарога ў залатую восень : вершы / С. П. Шушкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 174 с.
- Казачны церам : вершы, казкі для малодшага школьнага узросту / С. П. Шушкевіч, маст.У.Малахаў. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 144 с.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Гніламёдаў, У. Будні і святы дзіцячай паэзіі / У. Гніламёдаў // Полымя. – 1974. – № 7.
- Барадулін, Р. І светлай раніцы падаў руку / Р. І. Барадулін // ЛіМ. – 1985. – 18 лют.
- Станіслаў Шушкевіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі ; навук. рэд. А.Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 612.
- Драздова, З. У. Станіслаў Шушкевіч / З. У. Драздова // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Т. 6. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. – С. 398 – 408.
- Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 10 т. Т. 3, кн. 2. – Мінск, 2003.
- Шушкевіч Станіслаў Пятровіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. – Мінск. – 2004. – С. 619–620.
Мы в соцсетях: