РУ БЕ EN

Дэбіш Васіль Іосіфавіч, паэт

Нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года, в. Шамятоўка, Свіслацкага раёна Гродненскай вобласці. У 1979 годзе закончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу. Працаваў манцёрам на чыгунцы. Пасля службы вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры. Пасля заканчэння працуе выхавацелем у ПТВ № 229 г. Брэста. Друкавацца пачаў 1987 у часопісе “Маладосць”.

Творы:

  1. Лісты да Марыі : вершы / Васіль Дэбіш. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. –  118 с. – (Першая кніга паэта).
  2. Ля помніка А.Міцкевічу ў Бярэсцi //  Маладосць. – 2000. –  № 12. – С.129
  3. Праз дождж : вершы / Васіль Дэбіш. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012.  – 175 с.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Смольская, В. У. Васіль Дэбіш / В. У. Смольская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік  у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. – Т. 6. – С. 583.
  2. Дэбіш Васіль Іосіфавіч / гал. рэд. Г. П. Пашкоў і [інш.] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1998. – Т. 6. – С. 321.
  3. Крэйдзіч, А. Браты Анатоль і Васіль Дэбішы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / А. Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008.  – С. 36–37.

Интернет-ресурсы: