РУ БЕ EN

Савік Лідзія Сямёнаўна літаратуразнаўца

Нарадзілася 1 сакавіка 1936 г. Малая радзіма Лідзіі Савік – вёска Камуна. Скончыла сярэднюю школу №1, пасля працавала піянерважатай у Валмянскай школе на Дзяржыншчыне,  і ў школе, якую скончыла. У 1959 пераехала ў Мінск. Настаўнічала ў СШ № 62 г. Мінска да 1966, працавала ў Фундаментальнай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (1966–1978). Лідзія Савік паспяхова скончыла філалагічнае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта, затым вучылася ў аспірантуры і абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблемах сучаснай беларускай прозы. Шмат гадоў яна адпрацавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, затым – дацэнтам, прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Творы:

  1. Адчуванне часу : тэма вёскі ў сучаснай бел. прозе / Л. Савік. – Мінск, 1981.
  2. Каб не астыла цяпло зямлі : (Бел. проза 70 – пачат-ку 80-х гг.) / Л. Савік. – Мінск, 1984.
  3. Пад мірным небам бацькаўшчыны : Нарыс творчасці Б. Сачанкі / Л. Савік. – Мінск, 1986.
  4. Традыцыі беларускай «вясковай» прозы 20— 30-х гадоў і «Палеская хроніка» I. Мележа / Л. Савік // Весці АН БССР. Сер. грамад. Навук. – 1975. – № 5.
  5. На шляху пошукаў / Л. Савік // ЛіМ. – 1981. – 9 кастр.
  6. На волне современности / Л. Савик // Знамя юности. – 1982. – 3 сент.
  7. Трэба помніць: Па старонках выбр. творы Б. Сачанкі ў двух тамах / Л. Савік // ЛІМ. – 1982. – 21 мая .
  8. Жыццё вёскі і сучасная беларуская проза / Л. Савік // Полымя. – 1983. – № 9.
  9. Пра зведанае, перажытае / Л. Савік // Звязда. – 1983. – 24 снеж.

 

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Драздова, З. У. Савік Лідзія / З. У. Драздова // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці т. –  Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся  Броўкі, 1995. –  Т. 6.  – С. 209 – 210.
  2. Савик Лидия Симоновна // Кто есть кто в Республике Беларусь. – Минск, 1999. – С.227-228.
  3. Савік Лідзія Сяменаўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] — Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14. – С. 67-68.
  4. Савік Лідзія Сямёнаўна // Памяць. Дзяржынскі раён. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. – С. 609.

Интернет-ресурсы: