Нарадзіўся ў 1909 годзе каля в. Старае Сяло Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. З 1922 да 1925 г. жыў у брата (М.Лынькова) у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна, вучыўся ў сямігодцы, пасля ў сярэдняй школе ў Бабруйску, працаваў у хаце-чытальні ў Бабруйскім раёне. Служыў у Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў у рэдакцыі газеты «Камуніст» (Бабруйск), у 1936-1941 гг. – адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў Мінску. Першую нізку вершаў надрукаваў у 1926 г. у літаратурным зборніку бабруйскай філіі «Маладняка» – «Уздым». Змяшчаў паэтычныя творы ў штомесячніках «Вясна» і «Ударнік» – літаратурных дадатках да газеты «Камуніст» (1928-1931). Пераклаў на беларускую мову апавяданне Л.Панцялеева «Пакет» (1938), п'есу М.Святлова «Казка» (пастаўлена ў 1941), паасобныя творы ўкраінскіх, грузінскіх, казахскіх, польскіх, нямецкіх, іспанскіх паэтаў, удзельнічаў у перакладзе «Выбраных твораў» У.Маякоўскага (1940). Прапаў без вестак у 1941 г.
Творы:
- Сяржанскія камсамольцы / Р. Лынькоў // Малады араты. – 1925. – № 16.
- Пярэстаць рання : верш / Р. Лынькоў // Уздым. – Бабруйск. – 1926. – 4 ліп.
- Нашы ж сэрцы / Р. Лынькоў // Камуніст. – 1926. – 4 ліп.
- Трактарыст / Р. Лынькоў // Камуніст. – 1926. – 31 снеж.
- Дзяўчынцы з юднаму : верш / Р. Лынькоў // Камуніст. – 1927. – 29 крас.
- Лыска : апавяданне / Р. Лынькоў // Камуніст. – 1927. – 8, 11 мая.
- Музыка Леніну : верш / Р. Лынькоў // Камуніст. – 1927.– 26 чэрв.
- Белы птах : фізічная песня / Р. Лынькоў // Вясна. – 1929. – № 5-6.
- Здалося : верш / Р. Лынькоў // Вясна. – 1929. – № 7.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Шынкарэнка, В. К. Лынькоў Рыгор / В. К. Шынкарэнка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – Т. 4. – С. 131- 132.
Мы в соцсетях: