РУ БЕ EN

Супрановіч Таіса Іосіфаўна празаік, бібліятэкар

Нарадзілася ў вёсцы Чарэшля Навагрудскага раёна ў 1956 годзе. Пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры працавала загадчыцай гарадской бібліятэкі ў Навагрудку. Цяпер жыве ў Мінску. Працвала ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў, зараз – у НББ. Аўтар дзвюх кніг прозы. Друкавалася ў газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя» і інш. Таіса Супрановіч – член саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў і газеты «Звязда» за лепшы твор года.

Творы:

  1. На Радуніцу / Таіса Супрановіч // Маладосць. – 1999. –  №1. – C.13-30.
  2. Жыць ды цешыцца / Таіса Супрановіч //  Полымя. –  – №11. – C.75-8.
  3. Матчын зарок : аповесці, апавяданні / Таіса Супрановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. –205, [2] с.
  4. Пракрустава ложа / Т. Супрановіч // Маладосць. – 2007. – № 5. – С. 72.
  5. Жывуць у вёсцы людзі / Таіса Супрановіч // Полымя. – 2009. – № 6. – С. 117-123.
  6. Зямное шчасце чалавека : апавяданне / Таіса Супрановіч // Маладосць. – 2012. – № 1. – С. 21-26.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Супрановіч, Т. Правінцыйная сталіца : [гутарка з Таісай Супрановіч / запісаў Сяргей Астраўцоў] / Сяргей Астраўцоў. – Правінцыя . – 2002. – № 3-4.
  2. Супрановіч, Т. Пракрустава ложа / Т. Супрановіч // Маладосць. – 2007. – № 5. – С. 72. – Прыводзяцца біяграфічныя звесткі.
поделиться в:

Интернет-ресурсы: