РУ БЕ EN

Гурская Алена Сяргеяўна, літаратуразнаўца

 

Нарадзілася 21 лютага 1950 года ў пасёлку Цялякава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Цялякаўскай сярэдней школы паступіла на філалагічны факультэт БДУ. Закончыла асперантуру пры Інстытуце літаратуры АН БССР. Працавала карэктарам ў  выдавецтве “Навука і тэхніка” , бібліятэкарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Зайлася пытаннем паэтыкі, падрыхтоўкай біябібліяграфічнага слоўніка “ Беларускія пісьменнікі.

Творы:

  1. Добры след / А. Гурская // Знамя юнасці. – 1967. –  26 вер.
  2. Свабодны верш і сучасная беларуская паэзія / А. Гурская // Весці АН БССР.  – 1975 . –  № 1.
  3. Адказнасць перад часам : нарыс творчасці К.Кірэенкі / АН БССР. Ін-т літ. імя Я.Купалы. – Мінск, 1986.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Савік Л. С. Гурская Алена / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі  біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – Т. 2. – С. 284.
  2. Гурская Алена / гал. рэд. Г. П. Пашкоў і [інш.] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1997. – Т. 5. – С. 537.
поделиться в:

Интернет-ресурсы: