Нарадзілася 22 снежня 1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, загадчыкам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946–1950). З 1950 г. – загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. – загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981–1983 гг. – загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...».
Творы:
- У прасторах жыцця: аповесць / А.Васелевіч // Беларусь. – 1947.
- Выбраныя творы : у 3 т. / Алена Васілевіч ; [аўтар прадмовы Б. Бур'ян]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982―1983.
- Люблю, хвалююся ― жыву... : нататкі, эсэ, роздум / Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 270, [1] с., [1] л. партр.
- Сябры : апавяданні для сярэдняга узросту / Алена Васілевіч. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. – 79с.
- Першая жонка нябожчыка : апавяданнi, эцюды, думкi ўголас / Алена Васiлевiч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2002. – 253, [1] с.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Савік, Л. С. Васілевіч Алена / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. – Т. 1. – С. 515–519.
- Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [складальнік А. К. Гардзіцкі]. – Мінск, 1994. – С. 92–93.
- Канапелька, А. Кнігаўка над кнігаю быцця / А. Канапелька // Алеся. – 2002. – № 12. – 2-3. – Аб творчым жыцці Васілевіч А. С.
- Васілевіч Алена / гал. рэд.Пашкоў [ і інш] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1997. – Т. 4. – С. 22.
- Яфімава, М. З-пад Коласавага крыла / Маргарыта Яфімава // Полымя. – 2002. – № 11/12. – С. 301–314.
- Халопік, С. Краіна ідыліязаўжды са мной / Саша Халопік // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 29 кастрычніка (№ 43). – С. 14.
- Іўганка, В. І. Васілевіч Алена / В. І. Іўганка // Энцыклапедыя Культура Беларусі у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. – Т. 2. – С. 220.
- Новыя кнігі: па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – 2011. – № 9. – С. 23 : У дадатку "Беларускі каляндар, 2012 год".
- Новыя кнігі: па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – 2012. – № 10. – Дадатак.
- Чыгрын, С. Іншых шляхоў не было : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі / Сяргей Чыгрын. – Мінск, 2013. – С. 205–211.
Мы в соцсетях: