РУ БЕ EN

Біябібліяграфічны даведнік Знакамітыя бібліятэкары - пісьменнікі

Прадмова

Традыцыя бібліятэчнай прафесіі багата імёнамі пісьменнікаў, вучоных, палітычных дзеячаў, лёс якіх быў цесна звязана з бібліятэчнымі інстытутамі. Верагодна, існуюць асаблівыя моманты, стадыі ў развіцці бібліятэк, калі ўнутранае развіццё гэтых устаноў патрабуе падтрымкі і ўвагі магутных постацяў, цесна звязаных са Словам і Кнігай.

Дадзены даведнік прысвечаны бібліятэкарам-пісьменнікам. Не робячы крытычнага аналізу іх творчасці, ён коратка знаёміць чытачоў з асноўнымі вехамі жыцця і дзейнасці. У даведнік уключаны важнейшыя біяграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб вядомых пісьменніках, якія працавалі ў галіне бібліятэчнай справы Беларусі, унеслі пэўны ўнёсак у збіранне, захоўванне, вывучэнне культурнай спадчыны нашай краіны.

Бібліяграфічны даведнік  істотна папаўняюць такія імёны як Янка Купала, Міхась Карыцкі, Вацлаў Ластоўскі, Яўгенія Янішчыц. Таксама у бібліяграфічны слоўнік уключаны вупускнікі бібліятэчна-бібліяграфічнага факультэта Мінскага інстытута культуры – Анатоль і Васіль Дэбішы, Таісія Супрановіч, Андрэй Федарэнка.

Галаўная мэта бібліяграфічнага даведніка – заключаецца у тым, каб даць чытачам – бібліятэкарам, студэнтам – будучым бібліятэкарам, дакладную і галоўную інфармацыю пра бібліятэкараў-пісьменнікаў.

Пры падрыхтоўцы даведніка былі прагляджана кола крыніц айчынных, так і замежных, але асновай для напісання даведніка стаў біябліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі”. Аднак методыка складання біябібліяграфічнага даведніка “Знакамітыя беларускія бібліятэкары-пісьменнікі” адрозніваецца.

 Усе артыкулы ў даведніку размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў пісьменнікаў. Кожны артыкул складаецца з 2 раздзелаў: біяграфічны і бібліяграфічны.

 У біяграфічным раздзеле  выкарастоўваюцца звесткі з даведнікаў і энцыклапедый. Біяграфія пісьменніка пачынаецца з указання прозвішча, імя, імя па бацьку; даты нараджэння, месца нараджэння, дата смерці;  адукацыя;  у якой бібліятэцы працаваў. Звесткі аб бібліятэчнай дзейнасці вылучаюцца ў тэксце тлустым шрыфтам.

У бібліяграфічным раздзеле прыводзяцца звесткі аб творах пісьменніка і літаратура аб ім. Усе бібліяграфічныя запісы размешчаны у храналагічным парадку.

 

поделиться в:

Интернет-ресурсы: