Нарадзіўся 27 кастрычніка 1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці. Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф, кнігазнаўца. Яго псеўданімы: Власт; Wlast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Палачанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus.
У 1896 годзе працаваў бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы ў Пецярбургу, дзе наведваў лекцыі ва ўніверсітэце. З 1909 года – сакратар рэдакцыі «Нашай Нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні, у 1916—1917 – рэдактар газэты «Гоман», у 1918 выдаваў газету «Krywičanin». Друкаваўся з 1909. Аўтар гістарычнай аповесці «Лабірынты» (1923), сцэнічнага эпізода з жыцця Ф. Скарыны («Адзінокі», 1923). Складаў чытанкі для дзяцей. Апрацоўваў гістарычныя легенды. Аўтар апавяданняў, артыкулаў пра С. Палуяна, П. Багрыма, Ц. Бычкоўскага, К. Каліноўскага, В. Цяпінскага і інш., успамінаў пра М. Багдановіча, Я. Купалу, «нашаніўскі перыяд». Перакладаў з рускай (А. Талстой), англійскай (Р. Кіплінг, Б. Мэон), польскай (Э. Ажэшка, А. Валодзьскі, К. Тэтмаер), дацкай (Х. К. Андэрсен) і інш.
Творы:
- Што трэба ведаць кожнаму беларусу / В.Ластоўскі. – Мінск : [б.в], – 32 с.
- Кароткая гісторыя Беларусi / В.Ю.Ластоўскі. – Мінск : Універсітэцкае, 1992. – 124, [2] с
- Бяздоннае багацце : апавяданні, легенды, казкі, аповесці / Вацлаў Ластоўскi. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 203, [1] с.
- Лабірынты / В. Ластоўскі // Маладосць. – – № 9. – С. 103-120.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Драздовіч, Я. Дзённік / Я. Драздовіч // Маладосць. – 1992. – № 2.
- Міхнюк, У. Справа Вацлава Ластоўскага / У. Міхнюк // Маладосць. – 1993. – № 8-9.
- Снапкоўская, С. «Сыном маладой Беларусі…»: педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага / С. Снапкоўская // Роднае слова. – – № 10. – С. 38-41.
- Хмяльніцкая, Л. Новыя звесткі да біяграфіі Вацлава Ластоўскага / Л. Хмяльніцкая // Голас Радзімы. – – 6 студз.
- Янушкевіч, Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі / Я. Янушкевіч. – Мінск : [б.в.], 1995.
- Кісялеў, Г. В. Ластоўскі Вацлаў / Г. В. Кісялеў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1994. – Т.4. – С. 16 – 20.
- Барысенка, В. У. Праблемы светаўладкавання ў апавяданнях В. Ластоўскага. / В. У. Барысенка. – Мінск : МДЛУ, 2000. – 25 с.
- Васючэнка, П. Захоплены Лабірынтам / П. Васючэнка // Роднае слова. – 2008. – № 11. – С. 3-6.
- Васючэнка, П. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага на фоне сусветнай літаратуры / П. В. Васючэнка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2008. – № 7. – С. 145–148.
- Доўнар, Л. І. “У горадзе маім – такім мацоўным – адзін я быў!” / Ларыса Доўнар // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: гісторыя і сучаснасць : зб. навук. прац. – Мінск : Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2011. – [Вып. 3]. – С. 139–168.
Мы в соцсетях: