РУ БЕ EN

Гарэлікава Таццяна Іванаўна, празаік

Нарадзілася 28 лістапада 1947 г. у вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Патапаўскай сярэдняй школы паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага. З 1968 г. працавала бібліятэкарам у Мінску. З 1985 г. – рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1979 г.  З першым апавяданнем выступіла ў друку ў 1962 г. (газета «Піянер Беларусі»).

Творы:

  1. Дзе лес шуміць : аповесць і апавяданні для ст. шк. узросту /  Т.І.Гарэлікава. –  Мінск :  Маст. літ., 1978. – 159 с.
  2. Пры святле расстанняў : аповесцi і апавяданнi /  Таццяна Гарэлікава. –  Мінск :  Маст. літ., 1985. – 271 с. , ХІІ.
  3. Юр'еў дзень / Т. І. Гарэлікава // Полымя. – 2006. – № 3. – С. 81-85.
  4. Было сумна-сумна / Т. І. Гарэлікава // Полымя. – 2010. – № 1. – С. 79-81.   
  5. Журліва глядзелі вокны / Т. І. Гарэлікава // Полымя. – 2010. – № 1. – С. 73-79.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Гарэлікава Таццяна Іванаўна / [рэд. І. П. Шамякін і інш. ] // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 54.
  2. Генаш, В. С. Гарэлікава Таццяна / В. С. Генаш // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік  у 6 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – Т. 2. – С. 147.
  3. Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [складальнік А. К. Гардзіцкі]. – Мінск, 1994. – С. 129.
  4. Гарэлікава Таццяна Іванаўна / гал. рэд. Г. П. Пашкоў і [інш.] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1997. – Т. 5. – С. 79.

 

поделиться в:

Интернет-ресурсы: