Пшонік Галіна Барысаўна
Пшонік Галіна Барысаўна, нарадзілася 30 снежня 1948 г. у горадзе Мінску у сям’і журналістаў. Закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1972 г. Працавала ў газетах “Чырвоная змена” (рэдактар аддзела) і “Переходный возраст” (галоўны рэдактар). Цяпер працуе ў часопісе “Народная асвета” (літаратурны рэдактар). Вядзе рубрыкі “Бацькоўскі сход” і “Студыя культуры і прыгажосці”.
З’яўляецца аўтарам кніг “Гісторыі былога лесу” і “Бліскучая краіна” (адпаведна 2012 і 2021 – выдавецтва “Мастацкая літаратура”), “Чарадзейны калейдаскоп”, “Спуск у горад Хлуск”, “Штукарствы месяцавага зайчыка” (адпаведна 2014, 2017, 2022 – выдавецкі дом “Звязда”). Асобныя казкі надрукаваны ў зборніках, выпушчаных выдавецкім домам “Звязда”: “Куды блінок закаціўся” (2013), “Як Мурлыку ашукалі” (2014), у зборніках, выпушчаных выдавецтвам “Мастацкая літаратура”: “Адзін кот і адзін год” (2016), “Нявеста для Базыля” (2017), “Беларуская зіма” (2018), “Дзень народзінаў, альбо Свята, якое ёсць у кожнага” (2019), “Зубры-гаспадары” (2020), “Валошка і васілёк” (2020), “Буслава айчына” (2020), а таксама ў зборніках твораў для пазакласнага чытання ў 2–3 класах “Чарадзейнае слова” (2016, выдавецтва “Беларусь”) і “Жывое слова” (2022, выдавецтва “Мастацкая літаратура”). Шэраг казак апублікаваны ў часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”, “Алеся”, “Качели”, “Рюкзачок”, перадаваліся па Беларускім радыё (канал “Культура”).
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”.
У 2016 годзе у Гатаўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася сустрэча з пісьменніцай Галінай Пшонік і выдавецтвам “ЗВЯЗДА”. Хто не любіць слухаць казкі? Мяркую, што няма такога чалавека. І дзеці, і дарослыя, не гледзячы на сур’ёзнасць, вельмі любяць казкі. Асабліва, калі казкі хтосьці расказвае... І асабліва, калі іх расказвае аўтар. Не кожны дзень прадстаўляецца такая магчымасць. Але маленькім чытачам вельмі пашанцавала ў гэтым сэнсе. Бібліятэка, як і заўседы, з вялікім захапленнем прымала гасцей. Прыехала цудоўная пісьменніца і паэтка Галіна Барысаўна Пшонік, а таксама прадстаўнікі выдавецтва “Звязда”. Галіна Барысаўна пазнаёміла дзяцей са сваёй творчасцю, а выдавецтва прадставіла навінкі кніг, якія выдаліся за апошні час. Кніга Галіны Пшонік “Чарадзейны калейдаскоп” разгортвае ў падсвядомасці дзяцей неверагодныя казачныя прадстаўленні аб яшчэ непрачытанай кнізе. Інтрыга...Галіна Пшоннік не заставіла доўга чакаць, а адразу ж разпачала свой аповед пра дзяўчынку Зосю, якая папала ў царства Вадзяніка. Дзеці, нібы заварожаныя, слухалі пісьменніцу. Пасля казкі пачалося самае цікавае для дзяцей. Віктарына, а потым і падарункі. Ніхто не застаўся без увагі. Усе атрымалі памятныя прызы і аўтографы. Сустэча была цікавай і яскравай, як каледаскоп.
16.04.2019г. Ждановіцкая бібліятэка запрасіла маленькіх чытачоў на творчую сустрэчу "Чароўны калейдаскоп" з беларускай пісьменніцай Галінай Барысаўнай Пшонік, каб яны маглі зазірнуць за навакольны свет праз чароўны калейдаскоп яе казак. Разам з пісьменніцай дзеці абмяркоўвалі рысы характараў герояў казак, наступствы іх учынкаў, асэнсоўвалі мудрасць беларускіх прыказак. Неяк незаўважна Галіна Барысаўна падвяла дзяцей да думкі аб тым, што кожны чалавек можа з радасцю здзяйсняць добрыя ўчынкі, тварыць дабро, упрыгожваць свет стваральнай працай. У завяршэнні мерапрыемства дзеці яшчэ раз паўтарылі галоўную думку цудоўных казак: трэба рабіць пасільныя добрыя справы, якія дазволяць прынесці радасць адзін аднаму.
26.03.2024г. У дні вясновых канікул сельскай бібліятэкай аг.Лясны і школьнай бібліятэкай БСШ№2 была арганізавана сустрэча з пісьменніцай Галінай Пшонік «З новай кнігай прызначаная сустрэча». Галіна Барысаўна расказвала дзецям свае казкі, якія былі няпростыя, забаўляльныя, вясёлыя і павучальныя. Аўтар прэзентавала сваю новую кнігу “Штукарствы месяца зайчыка”. У канцы мерапрыемства дзеці змаглі набыць кнігі з аўтографам аўтара. Сустрэча прайшла весела і пазнавальна.
Галіна Барысаўна Пшонік часты госць Ждановіцкай сельскай бібліятэкі. 28.02.2024 г. адбылася творчая сустрэча "Усе мы родам з дзяцінства". З жадання данесці прафесійныя рэкамендацыі да свядомасці дзіцяці і выкрышталізавалася казка "Крэпасць ліпкіх міражоў". А праца з матэрыяламі, прысвечанымі так званаму крызісу падлеткавага ўзросту, падштурхнула напісаць фантазійную гісторыю "Няправільны аўтобус". Прыдумляць казачныя гісторыі для дзяцей галіну Барысаўну вучылі самі дзеці. Яна прачытала прысутным казку са сваёй кніжкі "Чароўны калейдаскоп". Дзеці адказвалі на пытанні, чыталі вершы.
Мы в соцсетях: