РУ БЕ EN

Сергей Граховский

24 июля - 110 лет со дня рождения Сергея Граховского, белорусского поэта, прозаика, переводчика, публициста.

Граховский Сергей Иавнович – белорусский поэт, прозаик, переводчик, публицист. Родился 11 (24) сентября 1913 года в местечке Нобель (теперь — Заречненский район Ровенской области (Украина)). В 1914 с родителями переехал в Глусск Могилёвской области. Окончил Минский пединститут (1935). Работал на Беларусском радио, в прессе. В 1936 году без всяких на то оснований арестован, сослан на лесоразработки в Горьковскую область (Россия). По возвращении в Беларусь работал учителем в Слуцком районе (1946-1949). В 1949 арестован повторно и выслан в Новосибирскую область. Работал там учителем. Реабилитирован в 1955.

В Минске работал в редакциях детских журналов «Бярозка», «Вясёлка» (1957-1973). Ответственный секретарь Комитета по государственным премиям БССР в области литературы, искусства и архитектуры (1973-1974). С 1974 – персональный пенсионер республиканского значения. Выступает в печати с 1926 года. Первый сборник стихов «Дзень нараджэння» издал в 1958 году. Поклонник традиционной классической поэтики. Его произведения переведены на азербайджанский, английский, болгарский, грузинский, латышский, литовский, польский, русский, украинский, французский и другие языки. Член Союза беларусских писателей (1956). Заслуженный работник культуры Беларуси (1983). Годы, проведенные в сталинских лагерях, нашли свое отражение в стихах, прозе, публицистике. Несмотря на возраст, с началом горбачевской перестройки активно включился в работу по демократизации общества, реабилитации жертв сталинских репрессий, отстаиванию прав каждого невинно осужденного. Член общественного совета (рады) «Мартыралога Беларусі» – историко-просветительного Общества памяти жертв сталинизма (1988).

Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы «Дзень нараджэння», выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20–30-я гады. Нарадзіўся 25 верасня 1913 года ў мястэчку Нобель Пінскага павету Мінскай губерні (цяпер – Зарэчнянскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям'і. У 1914г. разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілёўшчыне. У 1930г. пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931-1932 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. Арыштаваны ў 1936 г. у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС у 1936г. як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся ва Унжэнскім канцлагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводная). Вызвалены ў 1946 г. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага р-на (1946-1949). У 1947 г. з С. І. Грахоўскага знята судзімасць, але ў 1949 г. ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР за прыналежнасць да «антысавецкай нацыяналістычнай групы» на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны ў 1955 г. У 1956-1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах «Бярозка» – загадчык аддзела рэдакцыі (1957-1959), «Вясёлка» (1960-1973); літкансультантам СП БССР (1959-1960). У 1973-1974 гг. адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП СССР з 1956. З 1974 на пенсіі і актыўна займаўся літаратурнай і грамадскай працай літаральна да апошніх дзён жыцця. Больш за поўвека актыўна супрацоўнічаў з радыё і тэлебачаннем. У 80-ых гадах вёў рэгулярную літаратурна-адукацыйную тэлеперадачу «Літаратурная Беларусь». Дэбютаваў вершам у 1926 годзе, але першы зборнік «Дзень нараджэння» выйшаў у 1958 годзе. З тае пары выдадзена каля шасцідзесяці кніг С. Грахоўскага – паэзія, проза, публіцыстыка успаміны, эсэ, пераклады, кнігі для дзяцей. Найбольш поўна творчасць пісьменніка прадстаўлена ў 2-х томніках 1973, 1983 і 1994 гадоў і ў выданні «Выбраныя творы» (выд. «Кнігазбор», 2007г.) Успаміны пра вядомых і дачасна загінуўшых літаратараў змясціліся ў кнізе «Так і было». Па дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены спектаклі тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968г.; у 1972г. створаны аднайменны кінафільм.

Аўтар аўтабіяграфічнай трылогіі пра перыяд рэпрэсій: «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991. Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і інш. паэтаў. Памёр 11 снежня 2002. У г.п. Глуск (Магілёўскай вобласці), на радзіме пісьменніка, устаноўлены помнік, у цэнтры горада бульвар і школа №1 носяць яго імя.

 

поделиться в: