Нина Иосифовна Матяш
Нина Иосифовна Матяш (белор. Ніна Язэпаўна Мацяш; 1943—2008) — белорусский писатель. Член Союза писателей СССР (1971). Заслуженный деятель искусств Республики Беларусь (1994).
Ніна Мацяш нарадзілася 20.09.1943г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1973-1977 гг. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы.
Першы верш апублікавала ў 1962 г. (бярозаўская раённая газета «Маяк коммунизма»).
Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь», «Удзячнасць», «Ралля суровая», «Прыручэнне вясны», «Поўны келіх», «Жнівень», «Паварот на лета», «Шчаслівай долю назаві», «Богава дрэва», «Я вас люблю», «Паміж усмешкай і слязой» і інш., казак «Два браты і сякера», «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» і інш.
Напісала п'есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, Госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладала з нямецкай, польскай, французскай, украінскай і інш. моў. У яе перакладзе выйшлі кнігі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў», А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы», Ж.Сімянона «Першая справа Мегрэ», А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» і «Маленькі прынц», навелы Г. дэ Мапасана, паэма «Маруся Чурай» Л.Кастэнка, вершы Віславы Шымборскай і інш.
Ніна Мацяш – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, фестывалю «Берасцейская зорка-98», міжнароднай прэміі імя Рыгора Скаварады. Ганаровы грамадзянін горада Белаазёрска, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994).
Умерла 19 декабря 2008 года.
Мы в соцсетях: