Ушанаванне памяці «Калі цябе сустрэў у першыню»
Мінскі раён з’яўляецца радзімай аднаго з самых музычных і меладычных паэтаў Уладзіміра Карызны.
Бібліятэкі раёна шануюць памяць земляка. На працягу гадоў былі падрыхтаваны выставы і прайшлі мерапрыемствы, якія былі прысвечаны жыццю і творчасці паэта.
За гады працы ў бібліятэках назапасіўся матэрыял па захаванні памяці і ўвекавечанні імя Уладзіміра Карызны.
У 2013 годзе адразу две адметныя падзеі адбыліся ў Крупіцкім сельсавеце. Паважаных землякоў ушаноўвалі аднавяскоўцы: са 100-годдзем віншавалі І.К. Вайцяхоўскага, а вядомага паэта-зпесенніка, аднаго з сааўтараў тэксту гімна Беларусі У.І.Карызну – з нагоды яго 65-годдзя.
Праводзячы шэраг творчых сустрэч у рамках юбілею, не мог Уладзімір Іванавіч не наведаць і сваю “малую Радзіму”, дзе непадалёк ад Крупіцы, у вёсцы Закружка, прайшло яго дзяцінства.
Шмат добрых вершаў прагучала ў той дзень у цэнтре культуры. Спачатку дзеткі пацешылі мэтра веданнем ягоных твораў. Затым сам У. Карызна выйшаў на сцэну, каб пазнаёміць прысутных з новымі, нагадаць ужо вядомыя радкі, сярод якіхбылі прысвячэнні сваім землякам.
24 мая 2023 года ў Крупіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася паэтычная вечарына «Люблю цябе, Белая Русь» да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзiмiра Карызны.
Бібліятэкары распавялі пра напеўнасць і лірызм паэзіі Уладзіміра Карызны, якая прыцягвае ўвагу кампазітараў розных пакаленняў. Больш за 200 вершаў паэта пакладзены на музыку. Песнi на словы паэта, выконвалi ўдзельнікi мастацкай самадзейнасцi. Гучалі і вершы паэта ў выкананнi чытачоў. Суправаджалася мерапрыемства фота i вiдыематэрыяламі пра жыццевы i творчы шлях паэта.
25 мая 2023г. прайшоў раённы анлайн конкурс чытальнікаў да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Карызны "Беларусь мая сінявокая". У конкурсе прынялі ўдзел жыхары Мінскага раёна, сярод якіх былі выбраны два прызёра.
Журы ацэньвалі работы па пяці крытэрыях: падача матэрыялу, складнасць твору, знешні выгляд, тэхнічнае і гукавое афармленне.
У бібліятэках Мінскага района былі арганізаваны выставы і праёшлі мерапрыемства, прысвечанныя 85-годдзю з дня нарадження паэта-песеніка. Так 25 мая ў Чурылавіцкай інтэграваннай сельскай бібліятэкі адбыўся абзор выставы "Люблю цябе, Белая Русь". Чытачы пазнаёмелісь з творчым путём нашага пісьменніка-зямляка, адмеркавалі яго творы, успомнілі яго любімыя вершы на песні.
Выставка-реклама “Слово, которое окрыляет” в сельской библиотеке аг.Лесной 25.05.2023
24 мая адбыліся літаратурныя чытанні “Песня аб роднай зямлі”, прысвечаныя юбілейнай даце беларускага паэта, перакладчыка, журналіста, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Карызны, чыё жыццё і творчасць звязана з нашым родным краем.
Мы в соцсетях: