РУ БЕ EN

Якyб Кoлac

3 лістапада адзначаецца 140 год з дня нараджэння Якуба Коласа, народнага паэат і пісьменніка Беларусі.

 

Паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік, педагог, навуковец, публіцыст, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР  (1946, 1949).

Працаваў асістэнтам кафедры беларускай мовы БДУ (1923—1926).

Якуб Колас (сапраўднае імя — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Акінчыцы (сёння — тэрыторыя горада Стоўбцы) у сям’і лесніка. Бацькі будучага пісьменніка былі родам з вёскі Мікалаеўшчына. У Канстанціна было яшчэ дванадцаць братоў і сясцёр. Але з-за недаядання і хвароб да дарослага ўзросту дажылі дзевяць.

Рэкамендацыйна-бібліяграфічны паказальнік “ЗАЛАТЫ КОЛАС БЕЛАРУСКАЙ НІВЫ”

Сям’я Міцкевічаў з-за прафесіі бацькі часта мяняла месца жыхарства. Таму адукацыю хлопчык атрымліваў спачатку дома, а толькі потым у школе. Вялікі ўплыў на будучага паэта аказаў яго дзядзька Антось, які з ранніх гадоў прывучаў пляменніка да чытання. У 12-гадовым узросце Міцкевіч упершыню знаёміцца з беларускай літаратурай.

Канстанцін скончыў спачатку народную школу, а затым, у 1902 годзе, Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы захапіўся мастацкай літаратурай: чытаў як рускіх класікаў, так беларускіх і замежных аўтараў. Пісаў уласныя вершы на рускай мове. Таксама праявіў сябе як этнограф — запісваў у сшыткі народны фальклор.

У 1902-1906 гадах працаваў настаўнікам у Пінскім раёне ў вёсках Люсіна і Пінкавічы. Працягваў збіраць фальклор.

За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе ў ліпені 1906 г. у вёсцы Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) звольнены з працы і аддадзены пад суд.

У 1906-1907 гадах у вёсцы Смалярня адкрыў прыватную школу. У 1907 пераехаў у Вільню, дзе працаваў загадчыкам аддзела літаратуры ў «Нашай Ніве». У пачатку 1908 года некаторы час працаваў настаўнікам у вёсцы Сані, пасля чаго быў арыштаваны па абвінавачванні ў рэвалюцыйнай дзейнасці.

Міцкевіча асудзілі на 3 гады, увесь час зняволення (1908-1911) ён правёў у Мінскай турме. На працягу тэрміну працягваў ствараць творы. Пасля вызвалення вярнуўся на Піншчыну, дзе працаваў настаўнікам да 1914 года. У 1915 разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Падмаскоўе, дзе  працаваў настаўнікам, але неўзабаве яго мабілізавалі ў войска.

У 1916 годзе па экспрэс-праграме скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча і быў накіраваны на службу ў Пермь. У 1917 у званні падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт. Але з-за хваробы пакінуў зону баявых дзеянняў, а пазней, як настаўнік, быў дэмабілізаваны. З 1918 да 1921 год працаваў настаўнікам у горадзе Абаянь (Курская вобласць).

У 1921 г. па выкліку ўрада БССР вярнуўся ў Мінск. Працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы, у літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інбелкульта, выкладаў у Белпедтэхнікуме, БДУ. З 1929 г. — віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. 

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас жыве ў Маскве і Ташкенце. Пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе вяртаецца на радзіму. Працуе ў Акадэміі навук, вядзе актыўнае грамадска-палітычнае жыццё: абіраўся дэпутатам вярхоўнага савета БССР (1938-1956) і вярхоўнага савета СССР (1946-1956). Быў старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру.

У апошнія гады Колас шмат хварэў. За 10 гадоў 26 разоў перанёс запаленне лёгкіх. Але працягваў ствараць новыя творы і памёр за працоўным сталом 13 жніўня 1956 году ад сардэчна-сасудзістай недастатковасці. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску, недалёка ад магілы Янкі Купалы.

У дзень смерці Якуб Колас напісаў ліст у вышэйшыя органы партыі, у якім выказаў занепакоенасць станам беларускай мовы. Прапаноўваў меры па абароне беларускай мовы.

Ліст знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Першыя літаратурныя спробы Якуба Коласа адносяцца да часу вучобы ў настаўніцкай семінарыі (вершы на рускай мове, празаічны твор «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле»). Першая публікацыя — верш «Наш родны край» у газеце «Наша доля» (1906). Аўтар паэтычных кніг «Песні-жальбы» (1910), «Водгулле» (1922), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943) і інш. Выдаў зборнікі прозы «Апавяданні» (1912), «Нёманаў дар» (1913), «Родныя з’явы» (1914), «Крок за крокам», «На рубяжы», «У ціхай вадзе» (усе —1925) і інш. Стварыў цыкл «Казкі жыцця» (1906—1956). Напісаў паэмы «Новая зямля» (1911—1923), «Сымон-музыка» (1911—1925), «Суд у лесе» (1943), «Адплата» (1945), «Рыбакова хата» (1939—1947), трылогію «На ростанях», якая складаецца з аповесцей «У палескай глушы» (1921—1922), «У глыбі Палесся» (1924—1927), «На ростанях» (1949—1954), а таксама аповесці «На прасторах жыцця» (1926), «Адшчапенец» (1930—1931), «Дрыгва» (1933).

Выступаў як драматург. Аўтар п’ес «Антось Лата», «На дарозе жыцця» (абедзве — 1917), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1926—1931, 1938), «У пушчах Палесся» (1937).

Для дзяцей выдаў кнігі «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаваную казку «Рак-вусач» (1938), паэтычныя зборнікі «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікі апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909), «Методыка роднае мовы» (1926).

Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, асобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора і інш. У 2007— 2012 гг. выдадзены Збор твораў Якуба Коласа ў 20 тамах.

Па паэме «Новая зямля» створана опера Ю. Семянякам, паводле вершаў паэта — песні.

Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Імeм Якуба Кoлaca нaзвaны дpaмaтычны тэaтp y Віцeбcкy, Інcтытyт мoвaзнaўcтвa і бібліятэкa НАН Бeлapycі, шкoлы, бібліятэкі, вyліцы, плoшчы. Адкрыты дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны мyзeй пaэтa ў Мінску, у Акінчыцах, Смольні і Альбуці — яго філіялы. Адкрыты помнікі на Вайсковых могілках у Мінску, на радзіме паэта ў Мікалаеўшчыне, у Мінску, Навагрудку, Лунінцы, Ганцавічах, Ташкенце, Цяньцзіне (Кітай). У 1972 г. у Стaўбцoўcкім paёнe створаны Кoлacaўcкі зaкaзнік з мэтaй зaxaвaння пpыpoднaгa кoмплeкcу мяcцін, звязaныx з жыццём і твopчacцю нapoднaгa пaэтa.

поделиться в: