Вёска Камкі
Лёс Хатыні раздзялілі вёскі Бахметаўка, Камкі і Агаркі. (Вёска Агаркі з 28.05.2013 года ўключана ў склад Лашанскага сельсавета). Пасля вайны вёскі адрадзіліся, адбудаваліся нанова.
Помнік спаленым жыхарам вёсак Бахметаўка і Камкі.
Вёска Камкі. Помнік спаленым жыхарам вёскі.
Знаходзіцца вёска на адлегласці 6 кіламетраў ад агр. Шаршуны на ўсход. Назва вёскі паходзіць ад слова «камель, камлюк», што азначае ніжнюю частку дрэва. Першыя ўпамінанні аб існаванні вёскі адносяцца да 1799 года.
У 1941 годзе у вёсцы пражывала 150 жыхароў.
29 кастрычніка 1943 года ў 6 гадзін раніцы карнікі ўварваліся ў вёску і пачалі падпальваць сядзібы. Ратуючыся, жыхары выбягалі з хат і траплялі пад агонь фашыстаў.
Вёску Камкі палілі два разы. Другім днём быў дзень 2 лістапада гэтага ж года. У нацыянальным архіве захаваўся акт, які быў састаўлены камандзірам атрада «Штурм», старшынёй вёскі і ўцалеўшымі жыхарамі. За два разы налётаў на вёску спалена 35 сядзіб, загінула 86 чалавек, у тым ліку 35 дзяцей.
На пажоўклых ад часу лістках увесь боль і трагедыя жыхароў, што згубілі родных, жыллё, гаспадаркі, у якіх яны жылі.
Усе імёны забітых і спаленых жыхароў ўвекавечаны на помніку, што ўстаноўлены ў аграгарадку Шаршуны. У 2015 годзе нашчадкі застаўшыхся ў жывых жыхароў вёскі на ўласныя сродкі ўстанавілі невялікі помнік сваім забітым і спаленым землякам. Устаноўлены помнік на ўездзе ў вёску, на узбочыне дарогі. Гэта вялікі валун, на якім замацавана гранітная пліта з датай трагедыі і зваротам да нашчадкаў
А мы, нашчадкі нашых продкаў,
Не маем права забываць.
І лёсы сваякоў забітых,
Каб нам ніколі не спазнаць.
Мы в соцсетях: