Віктарына-гульня “Ствараем восеньскія нарысы”
16.10.2026У Навасельскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы праз гульнявую форму. Сустрэча прайшла ў рамках акцыі “Кожная пятніца — роднае сваё” і сабрала чытачоў, якія шчыра любяць роднае слова. Удзельнікі віктарыны-гульні “Ствараем восеньскія нарысы” разам пісалі апавяданне на беларускай мове са слоў, што ляжалі ў кошыку. Кожны па чарзе запускаў руку ў кошык і вымаў адну картку са словам. Слова нельга было мяняць — яно станавілася цэнтрам будучага твора. Кожны ўдзельнік дадаваў да агульнай гісторыі адзін сказ, і так, крок за крокам, нараджаўся калектыўны твор. Такая форма працы спрыяла развіццю моўнай здагадкі, папаўненню слоўнікавага запасу і стварэнню цёплай, пазітыўнай атмасферы на сустрэчы. А галоўнае — разам атрымалася напісаць невялікае апавяданне пра восень пад назвай “Восень у маіх далонях”, якое стала сапраўдным плёнам супольнай творчасці і любоўі да роднай мовы.
Мы в соцсетях: