Літаратурны круіз “Легенды і казкі пра матуль”
16.10.2026У рамках агульнанацыянальнага праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” ў Заслаўскай гарадской дзіцячай бібліятэцы быў арганізаваны літаратурны круіз “Легенды і казкі пра матуль”. Ва ўсе часы роля маці ў выхаванні дзяцей была галоўнай і бясспрэчнай. Маці – гэта галоўны выхавацель. Менавіта з яе пачынаецца выхаванне пачуццяў. Юныя чытачы здзейснілі падарожжа па старонках кніг, паўдзельнічалі ў конкурсах: “Пад зоркамі матуль”, “Словы ўдзячнасці маме”. Мерапрыемства было цікавым і карысным для ўсіх.
Мы в соцсетях: