Інфармацыйны час “Знакавае імя ў летапісі нашага горада”
11.03.202611 сакавіка ý філіяле “Заслаўская гарадская бібліятэка” у рамках праекта “Заслаўскі летапіс: лёс Рагнеды і Ізяслава”, прысвечаны Году беларускай жанчыны прайшоў інфармацыйны час “Знакавае імя ў летапісі нашага горада”. Бібліятэкар пазнаеміла ўдзельнікаў з гісторыяй горада, архітэктурнымі памятнікамі, правяла агляд літаратуры краязнаўчага цэнтра “Горад мой родны з часоў Ізяслава”, разпавядала пра паэму “Легенды Заслаўя”, аўтар якой наша зямлячка Святлана Быкава. Гэта гістарычная паэма ў паэтычнай форме ўвасабляе легенду пра полацкую княжну Рагнеду і яе мужнага сына Ізяслава. У Год беларускай жанчыны вобраз полацкай князёўны Рагнеды выступае як гістарычны прыклад стойкасці, мудрасці, сілы і велічнасці.
Мы в соцсетях: