Час роднай мовы «Любі, шануй і ведай свае слова»
20.02.2026Да Дня роднай мовы у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Лсны” прайшоў час роднай мовы “Любі, ведай, шануй свае слова”. Бібліятэкар распавяла аб тым, якое вялікае значэнне мае родная мова для беларусаў. Наша Радзіма – Беларусь. А з чаго пачынаецца Радзіма? З песні маці, з роднага слова, з роднай хаты. Беларуская мова прыгожая, сакавітая, лагодная. Нездарма многія паэты прысвяцілі ёй свае вершы. Дзеці праслухалі вершы У.Караткевіча, Н.Гілевіча. Затым правялі конкурсы ”Хто ведае больш прыказак і прымавак?”, “Перакладзі слова”.
Мы в соцсетях: