РУ БЕ EN

Вандроўка ў родную мову «Дзіўная родная мова»

20.02.2025

У Замасточскай сельскай бібліятэцы прайшла вандроўка ў родную мову «Дзіўная родная мова» да Дня роднай мовы. 21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што 21 лютага 1999 года быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Дзеці паказалі добрыя веды падчас правядзення конкурсаў «Беларуская скарбонка», «Роднае слова», «Зразумей і знайдзі», «Перакладчыкі» і іншыя. Удзельнікі на справе даказалі, што яны вельмі любяць, паважаюць і ведаюць беларускую мову.

Фотогалерея:

поделиться в: