РУ БЕ EN

Свята беларускай мовы “Родная мова – бясцэнная спадчына”

20.02.2025

20 лютага ў Крупіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы панаваў святочны настрой. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы супрацоунікі бібліятэкі у нацыянальным строі размаўлялі з наведвальнікамі на роднай мове. Была наладжана кніжная выстава “Родная мова – крыніца празрыстасці”. Для вучняў 4-ых класаў прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя. Гучалі вершы, песні на роднай мове, чытачы адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях. Дзякуючы супрцоўніку Крупіцкага ЦК Андруку М. І., была прадэманстравана  беларуская народная казка “Піліпка”. Супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць вялікую падзяку настаўнікам і удзельнікам Крупіцкай дзіцячай школы мастацтваў за яркае і цікавае выступленне на свяце.

Фотогалерея:

поделиться в: