РУ БЕ EN

Турнір эрудытаў «Знауцы роднай мовы”

21.02.2024

У Юзуфоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў турнір эрудытаў “Знаўцы роднай мовы”.  На пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята мовы, прапанавала паўдзельнічаць у цікавых конкурсах: ”Хвілінка эрудытаў”, ”Крыжаванка”, ”Загадкі-пытанні”, ”Наадварот”, ”Чужое слова сярод “сваякоў”. Пры дапамозе конкурсу “Складзі прыказку” замацавалі  веды дзяцей,  пашырылі слоўнікавы запас і паказалі  разнастайнасць і багацце прыказак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа , яе самабытнасць, а ў конкурсах “Наборшчык”, “Перакладчык” паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і рэдактараў. Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць, даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову.

Фотогалерея:

поделиться в: