РУ БЕ EN

Гульня-конкурс «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!» прысвечаная Дню роднай мовы

21.02.2023

У Заслаўскай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылася гульня-конкурс «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!». Мерапрыемства было прысвечана нашай роднай мове, мове на якой мы размаўляем, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

Удзельнікі свята падзялілся на дзве каманды: «Валошкі» і «Зоркі». Падчас гульні  дзеці даведаліся, адкуль бярэ свой пачатак гэта свята, успомнілі беларускія прыказкі, загадкі, беларускі фальклор, паказалі свой спрыт, знаходлівасць і розум.

Суддзёй стала бібліятэкар. З адрывам у 1 бал перамагла каманда «Зоркі». За удзел у гульні дзеці атрымалі дыпломы і кнігі.