РУ БЕ EN

Літаратурная гасцёўня “Дала мне маці гэту мову” да Міжнароднага дня роднай мовы.

13.02.2022

23 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская, якая прайшла доўгі шлях , на якім былі часы росквіту, так і часы заняпаду. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала ўсе выпрабаванні і цяпер квітнее, займае пачэснае месца сярод іншых моў свету.

Напярэдадні дня роднай мовы 13 лютага удзельнікі літаратурна-пазнавальнага клуба “Літарына” бібліятэкі Мінскага РЦК з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Дала мне маці гэту мову”, на якой прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, аб тым, што ведаць сваю родную мову важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзяніна і што беларускаму народу ёсць чым ганарыцца. А павысіць цікавасць да беларускай мовы падчас мерапрыемства прайшла віктарына “Вандроўка ў родную мову”, у час якой дзеці пераводзілі словы з беларускай мовы на рускі, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, атрымаўшы асалоду ад мілагучнасці роднай мовы, з цікавасцю знаёміліся з кніжнай выставай “Чытаем разам, чытаем па-беларуску”.

Фотогалерея:

поделиться в: