РУ БЕ EN

За 90 дней до юбилея

Минский районный исполнительный комитет объявляет об окончании конкурса литературных работ (стихов), посвященного 90-летию образования Минского района «За 90 дней до юбилея».

Оценивали конкурсные работы компетентное жюри: член Минского областного отделения Союза писателей Беларуси С.А. Быкова; директор государственного учреждения «Минская районная центральная библиотека» О.И. Пунинская; заместитель директора государственного учреждения «Минская районная центральная библиотека» Н.В. Нехай; методист І категории отдела библиотечного маркетинга государственного учреждения «Минская районная центральная библиотека» С.В. Ковзелева; методист ІІ категории отдела библиотечного маркетинга государственного учреждения «Минская районная центральная библиотека» Е.А.Щеглова.

Ознакомиться со списком победителей конкурса можно на сайте Минской районной центральной библиотеки.

Номинация «Гордимся нашим Пристоличьем»

I-е место

КЛИОНСКАЯ Ольга Ивановна (г.Заславль)

«Посвящение Минскому району»

... На электричке городской из Минска в город,

Который стал с недавних пор мне мил и дорог...

Жила в столице я давно от центра близко.

Теперь мой дом не у метро – в районе Минском.

 

Его не знала я совсем, хоть и бывала.

Здесь биографию свою начну сначала.

Пытаясь новый край познать, как человека,

Всё больше поражаюсь я его успехом.

 

Его покою, красоте, его талантам,

Тому, как много здесь живёт поэтов, музыкантов,

Художников и мастеров с руками золотыми,

Людей, что стали мне теперь почти родными.

 

Здесь новое и старое не спорят за главенство.

В районе Минском для всего найдется место.

Здесь храмы по утрам звонят, гудят колоколами,

Незримую стирают нить между веками.

 

Здесь избы – старые дубы, соседствуют с лесами,

А новостройки, как грибы, растут как будто сами.

И как итог – Заславль, музей, жемчужина района,

Его живительный ручей, его корона.

 

Таит здесь каждый уголок легенды и сказанья,

Усадеб древних тихий вздох доносит нам преданья

О том, кто здесь когда – то жил, творил, работал,

Кто хлеб растил, кто мастерил, стремясь к высотам.

 

По форме наш район - кольцо. Он не случайно

Со всех сторон Минск окружил венцом венчальным.

Он деликатен, скромен, тих, малоэтажен,

Хотя теснее всех приник к столице нашей.

 

А это значит, что одно понять всем надо –

Нам предначертано судьбой – жить рядом.

Дружить, трудиться, помогать во всём друг другу,

Вперёд идти и подавать в поддержке руку.

 

Пусть процветает наш район под мирным небом.

И вкусно пахнет каждый дом горячим хлебом.

Пусть море Минское во век не усыхает,

Озера, реки и пруды полнее станут.

 

Пусть родники ключами бьют, растёт пусть лес,

А птицы песнь свою поют из-под небес!

Пусть празднует ещё не раз свой день рожденья,

И потрясает чаще нас преображеньем.

 

Пусть будет день он ото дня всем нам дороже.

С годами лучше становясь, успешней и моложе!

II-е место

НОВОСЁЛОК Валентина Владимировна (пос. Копище)

«Маё Прысталічча»

Малая Мiншчына – куток маёй Радзiмы,

Як абярэг, сталiцу акружае.

Са зброяй у руках i ў працы мiрнай

Табе быць першай гонар прыпадае.

Трэць тэрыторыi занятая лясамi,

Бары, дубровы сiлы надаюць.

Пцiч, Свiслач, Вяча, Волма i Чарняўка

Мiж берагоў зялёных воды мкнуць.

Заслаўе запрашае ў старажытнасць,

Нам дорыць скарбы даўнiны сiвой.

У кожнай вёскi ёсць сваё аблiчча,

Свая гiсторыя, адметнасць, свой настрой.

На Мiнскiм моры, ля Святых Крынiцаў,

Любовi камень, знатны дуб з сасной –

Тут шмат цiкавага, тут ёсць чаму дзiвiцца,

Зiмой i ўлетку адпачнеш душой.

Галоўная каштоўнасць – нашы людзi,

Працаўнiкi, майстры, гаспадары.

Па працы гонар кожнаму тут будзе,

Герояў славяць нашы песняры.

Той, хто працуе, шчыра заспявае,

Ды так, што ногi самi пойдуць у скокi.

Музык крупiцкiх добра ўсе ў нас знаюць

I ў Прысталiччы, i ў краях далёкiх.

Дзевяноста прысталiчнаму раёну.

Падводзiм вынiкi i намячаем шлях.

У мiрнай працы ўсiм жадаем плёну,

Найлепшых ураджаяў на палях.

Няхай квiтнее наша Прысталiчча,

Нягоды ўсе сыходзяць у небыццё.

Мы ў юбiлейны год дабра ўсiм зычым.

Святлом i радасцю хай поўнiцца жыццё!

 

III –е место

ЖАМОЙДИН Евгений Афанасьевич (г.п. Мачулищи)

«Прысталічча – куточак Радзімы»

Бацькоўскі куточак, жыццёвы пачатак!

З табой паяднаны душой назаўжды.

У палон мітусні лёсам сэрца ўзята,

Ды толькі імкнецца яно ўсё туды,

 

Дзе кожная сцежка вяла да пазнання,

Дзяцінству ўсміхаліся кветкі вясны,

Дзе з вечара сіняга аж да світання

Спрачаліся радасна з думкамі сны.

 

Куточак Радзімы! Кавалачак хлеба

Даеш ты нястомна галоднай душы.

І колькі стагоддзяў блакітнае неба

Выдатных сыноў гадавала ў цішы.

 

Густыя лясы партызанаў хавалі,

Сыны твае мужна грамілі “гасцей”,

Сваё маладое жыццё аддавалі...

Дастойная моладзь і сёння расце.

 

І я ганаруся табой, Прысталічча,

Няхай з Божай ласкі жыццё тваё льецца,

Настрой падымае сталіцы аблічча.

Мой родны раён у душы застанецца!

 

Номинация “Квітней, раён, куток зямлі бацькоўскай”

II-е место

ЗЕЛИНЬСКИ Ян Вячеславович (аг. Прилуки)

«Блакіт і золата»

Тры рэчкі адлюстроўваюць блакіт,

Бароняць нашу ніву залатую,

Надзеяю зялёнаю ракіт

Нясуць вадзіцу ў свет праз даль лясную.

 

На Міншчыне клапоціцца народ

Пра дабрабыт дзяржавы несупынна:

Дагледзіць поле, сад і агарод,

Працуе самавіта і няспынна.

 

З сябрамі ён нідзе не прападзе,

Суседзям у нястачы спагадае,

У сем’ях дабрачынна лад вядзе

І добрым людзям шчасцейка жадае.

 

Калі зямлянкі поўнілі лясы,

Змагаліся з навалай партызаны,

Зварочвалі варожыя насы,

Была адплатай смерць за смерць і раны.

 

Цяжкія травы ранкам ад расы,

Шумяць сваё ракіты над вадою,

Растуць на полі бою каласы.

Блакіт і золата не знаюцца з бядою.

III –е место

ТУРЧИНА Алла Николаевна (аг. Шершуны)

«Вяртанне»

У памяці маёй самлела груша,

Дзядулі бэра,

смачная, як мёд...

І горнецца туды душа балюча,

Дзе корань мой,

дзе мой выток, мой род.

 

Квітней, раён,

куток зямлі бацькоўскі,

Сусвету мілы сэрцу астравок,

Разлёт бусліных крылаў,

А пад сонцам –

Святога збожжа шчодры ўмалот.

 

Квітней людзьмі,

руплівымі да працы,

І талентамі,

Слаўнымі ў вяках,

Дзе з радасцю сустрэнуць

у кожнай хаце,

А зброя –

Толькі мірная ў руках.

 

У памяці маёй самлела груша...

А я к табе, куточак мой, вярнуся.

 

III –е место

ТРУБАЧ Ольга Викторовна (г. Заславль)

«Квітней, раён!»

Квітней, раён, куток зямлі бацькоўскай!

Жыві яскрава, гучна як заўжды!

І будзь абласканы любоўю боскай

Учора, заўтра і на доўгія гады!

Жыві, раён! Не паддавайся скрусе!

А мы – твае адвечныя сыны –

Цябе ўслаўляем шчыра, без прымусу...

Цябе ўслаўляюць цэркваў усіх званы!

Расці, раён! Будуйся ўсім на славу!

Няхай гучыць і смех, і жарт дзяцей!

Ты, безумоўна, заслужыў па праву

Быць цэнтрам міру, руху і падзей!

Спявай, раён! Няхай гучыць у нябёсах

Птушынай песняй незмаўкальны гімн!

Мы ганарымся, што у нашых лёсах

    Ты – ёсць адзіны! Назаўжды адзін!

 

 

 

 

 

СПЕЦИАЛЬНЫЙ ДИПЛОМ «Юному участнику конкурса за высокий профессионализм произведения»

ДАВЫДКОВ Евгений Владиславович (учащийся 9 класса. Государственное учреждение образования «Боровлянская средняя школа №3»)

«Минскому району – 90 лет»

У нашего района юбилей.

В строю ребята празднично одеты,

И гимн звучит все громче и точней –

Такт отбивают юные кадеты.

 

Они шагают по родной земле,

Родным знаменам отдают салюты.

Блестят мундиры, словно в серебре,

И флаги разноцветные раздуты.

 

Район наш Минский лучший навсегда,

Здесь самая прекрасная природа,

Здесь люди лучшие и наши города

Прекрасней и прекрасней год от года.

 

За 90 лет он краше стал,

Прекраснее, моложе и нежнее.

От всего сердца каждый восклицал:

«Позволь тебя поздравить с юбилеем!!!»

 

Материал подготовлен отделом библиотечного маркетинга государственного учреждения «Минская районная центральная библиотека»

Интернет-ресурсы: