РУ БЕ EN

Гадзіна цікавай інфармацыі “Крылатыя насельнікі зямлі”

16.04.2024

У Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прашла гадзіна цікавай інфармацыі “Крылатыя насельнікі зямлі”.

У пачатку красавіка адзначаецца дзень птушак. К гэтаму часу шмат выраяў вяртаюцца на радзіму, каб будаваць свае гнёзды, высіджваць птушанят і гадаваць іх. Паглядзелі фільм, як птушкі будуюць гнёзды і абараняюць сваё патомства ад няпрошаных гасцей. Адгадвалі загадкі пра птушак, называлі казкі, галоўнымі героямі якіх з’яўляюцца нашы пярнатыя сябры. Гулялі ў гульню “Даведайся назву птушкі”, параўноўвалі якасці чалавека з паводзінамі той ці іншай птушкі: важны як… гусь, балбатлівы як… сарока і г. д.

Фотогалерея: