РУ БЕ EN

Пазнавальная гадзіна “Яркае царства птушак”

09.04.2024

Мінская раённая цэнтральная бібліятэка правяла  з юнымі чытачамі пазнавальную гадзіну «Яркае царства птушак» да Міжнароднага дня птушак. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб паходжанні свята, аб тым, што Міжнародны дзень птушак - экалагічнае свята, якое адзначаецца штогод 1 красавіка. Пазнаёміліся з разнастайнасцю і прыгажосцю птушынага свету, даведаліся пра птушак нашага краю, пра вялізнае значэнне іх у прыродзе і для чалавека. Дзеці распазнавалі птушак па малюнках, адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у гульнях. У канцы мерапрыемства дзеці паабяцалі не крыўдзіць птушак; дапамагаць ім - будаваць для іх шпакоўні, падкормліваць, быць удзячнымі ім за тое, што яны прыносяць велізарную карысць і радасць усім.

Фотогалерея: