РУ БЕ EN

Гадзіна –дыялог «Рэальная небяспека віртуальных каштоўнасцяў»

08.04.2024

Мінская раённая цэнтральная бібліятэка  правяла  з юнымі чытачамі мерапрыемства гадзіну-дыялог "Рэальная небяспека віртуальных каштоўнасцяў" да Міжнароднага дня інтэрнета. Тэмай мерапрыемства была віртуальная бяспека і развіццё лічбавай пісьменнасці. Бібліятэкар расказала дзецям пра рэальную небяспеку ў Інтэрнэце і як яе пазбегнуць. Дзеці паўтарылі правілы бяспечных зносін у Інтэрнэце і абароны асабістых дадзеных, высветлілі, якія небяспекі могуць чакаць іх у сетцы. Даведаліся пра тое, колькі часу можна праводзіць за кампутарам, пазнаёміліся з сеткавым этыкетам. Дзеці былі вельмі актыўнымі, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і разгадвалі «Інтэрнэт загадкі». На прыканцы дзяцей пачаставалі салодкімі прызамі.

Фотогалерея: