РУ БЕ EN

Літаратурная гасцёўня “Каб помнілі…”

15.03.2024

Навасельская сельская бібліятэка сумесна з Навасельскай сярэдняй школай правялі літаратурную гасцёўню “Каб помнілі…”, прымеркаваную да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі Крыванос Леанід Міхайлавіч, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, і Малахоўскі Рагнед Юр’евіч, паэт, член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.

Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, пазнавальнай і душэўнай. Паэты прэзентавалі кнігу “Званоў перазвон”, зборнік мастацкіх і публіцыстычных твораў пісьменнікаў Міншчыны, прысвечаных Хатыні і іншам беларускім вёскам, якія былі спалены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падлеткаў шчыра кранулі праклівыя вершы са зборніка, яны актыўна задавалі пытанні, што, безумоўна, стварала даверлівую размову.

Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, дзеці доўга не хацелі разыходзіцца. На памяць аб сустрэчы пісьменнікі падарылі бібліятэцы і школе кнігі, паставіўшы свае аўтографы.

Фотогалерея: