РУ БЕ EN

Агляд кніжнай выставы “Беларуская літаратура са знакам якасці”

25.02.2024

Мачулішчанская пасялковая бібліятэка правяла агляд кніжнай выставы “Беларуская літаратура са знакам якасці”. На выставе былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў, вядомых за межамі нашай краіны. Некаторыя выданні з’яўляюцца асаблівымі, таму што перакладзены на розныя мовы і вельмі прыгожа аформлены. 

Адной з іх з’яўляецца кніга “Францыск Скарына на мовах народаў свету”, у якой перакладзены ўрывак з прадмовы Ф. Скарыны да кнігі “Юдзіф” на 66 мовы народаў свету(!).

Я. Купала “А хто там ідзе?: на мовах свету”. Яна змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады на 101 мову свету (!).

Гэтыя кнігі аб’ядналі пісменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюблённых ў беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў, каб данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў.

Таксама ўяўляе культурную каштоўнасць і серыя зборнікаў “Вера. Надзея. Любоў” у пяці тамах, у якія ўключаны як беларускія класікі, так і сучасныя пісьменнікі. Гэтая серыя карыстаецца вельмі вялікім поспехам ў чытачоў.

Фотогалерея: