РУ БЕ EN

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Каб мова беларуская гучала»

21.02.2024

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Крупіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі апранулі беларускія народныя строі і размаўлялі з наведвальнікамі на роднай мове. Для вучняў 4-5-х класаў прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Каб мова беларуская гучала”. Гучалі вершы, песні на роднай мове. На свята завітала Мовазнаўца са скарбонкай ведаў. Чытачы адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях. На развітанне Мовазнаўца падаравала прысутным песню пра родную мову. Было прадэманстравана шмат цікавых тэматычных відэаролікаў аб роднай мове. Супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць вялікую падзяку вакальнай групе “Канфеці” (Кіраўнік Баравік А. В.) за яркае і цікавае выступленне на свяце.

Фотогалерея: