РУ БЕ EN

Лiтаратурная рэгата «Гучы, наша родная мова»

21.02.2024

У Замасточскай сельскай бібліятэцы прайшла лiтаратурная рэгата «Гучы, наша родная мова».

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Фотогалерея: