РУ БЕ EN

Час родного языка “Роднай мовы пералівы”

21.02.2024

"РОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЛІВЫ"- такую назву мела гадзіна роднай мовы, што прайшла ў Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэцы. А пачалася яна з чытання ўрыўкаў з вершаў беларускіх паэтаў, у якіх гучыць прызнанне ў любові да роднай мовы, да роднага слова. Пасля гістарычнай спраўкі, што прадставіла бібліятэкар, перакладалі словы і разгадвалі крыжаванку, растлумачвалі значэнне фразеалагізмаў і адказвалі на пытанні віктарыны "Кемлівыя філолагі", гулялі ў гульні "Прыказкі роднага краю" і "Нечаканыя пераўтварэнні". Потым практыкаваліся ў вымаўленні скарагаворак на роднай мове.

Фотогалерея: