РУ БЕ EN

Інфарміна «Беларускія балоты – багацце нашай Радзімы»

02.02.2024

Пра балотнае багацце, яго незвычайнасць, унікальнасць гаварылі чытачы Хацежынскай бібліятэкі у час інфарміны, якая праводзілася 2 лютага і была прысвечана Сусветнаму дню водна-балотных абшараў. Наведвальнікі бібліятэкі адправіліся ў завочны паход “Беларускія балоты – багацце нашай Радзімы”. Дзеці даведаліся многа новага пра балоты і іх насельнікаў: пра карысць балотных угоддзяў, іх значэнне ў прыродзе, пазнаёміліся з гісторыяй Рамсарскай канвенцыі, з галоўнай ідэяй - "не нашкодзь".

Юныя чытачы прымалі ўдзел у конкурсах “Аптэка на балоце” і “Таямнічыя расліны”. Скончылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма "Подых балот". Пасля мерапрыемства дзеці з задавальненнем узялі дамоў кніжкі серыі “Скарбы Радзімы”, каб больш падрабязна даведацца пра беларускія балоты, азёры, рэкі і іх жыхароў.

Фотогалерея: