РУ БЕ EN

Гасцёўня «Традыцыйныя стравы беларускай кухні”

20.01.2024

З мэтай выхавання цікавасці да побыту і культуры продкаў, беларускіх народных традыцый, звычаяў і знаёмства са стравамі беларускай нацыянальнай кухні 20 студзеня ў Лескаўскай сельскай бібліятэкі працавала гасцёўня “Традыцыйныя стравы беларускай кухні”. Бібліятэкар нагадала прысутным, што беларуская кухня складвалася на працягу стагоддзяў на аснове сваей самабытнай сельскай кулінарыі. Падцвярджэннем можа стаць незлічоная колькасць страў з бульбы. Прысутныя  актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, справіліся з пазнавальным тэстам “Ці ведаеце Вы беларускую кухню?”, праявілі майстэрства выразнага чытання вершаў, прысвечаных кулінарным звычаям беларусаў, пазнаёміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Лескаўскія прысмакі”, на якой наглядна прадстаўлены некаторыя традыцыйныя беларускія стравы ў выглядзе вязаных вырабаў: дранікі, яечня, бульба з грыбамі і іншыя.

 

Фотогалерея: