РУ БЕ EN

Наведванне на даму “Ад сэрца да сэрца”

10.01.2024

Шаршунская інтэграваная сельская бібліятэка ў рамках  Рэспубліканскай акцыі “От всей души” наведала на даму пажылых чытачоў: сям’ю Спецыян Яўгенія Уладзіміравіча і Зінаіды Аляксандраўны, Пракаповіч Марыю Іванаўну і Пуцейка Марыю Антонаўну, якой ідзе 88 год. Але такі паважаны ўзрост ніколькі не зніжае яе цікавасці да жыцця, да чытання, да сустрэч з суседзямі. Марыя Антонаўна вельмі любіць чытаць часопісы і газеты. А потым, як сама яна кажа, праводзіць палітінфармацыю для суседзяў.

Фотогалерея: