РУ БЕ EN

Электронная прэзентацыя «Ядвігіну Ш. - 155»

05.01.2024

Хацежынская сельская бібліятэка правяла прагляд электроннай прэзентацыі, прысвечанай 155-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі). Бібліятэкар расказала пра яго творчасць, якая адыграла значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы, удасканаленні сістэмы яе стылістычных сродкаў, пашырэнні выяўленчых магчымасцей. Аб творах, лірыка-філасофскага характару і рамане “Золата” (незакончаны),  які вылучаецца напружаным драматычным сюжэтам, спробай стварыць цікавыя характары. Многа цікавага пра жыццёвы шлях пісьменніка, пра яго літаратурны псеўданім даведаліся ўдзельнікі мерапрыемства.

Фотогалерея: