РУ БЕ EN

Інфарміна “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”

03.01.2024

Хацежынская сельская бібліятэка правяла інфарміну “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці” да 105 гадавіны абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Акрамя невялікага гістарычнага экскурсу, для ўдзельнікаў мерапрыемства быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма "БССР. Вытокі". Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з падзеямі, звязанымі з утварэннем Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ), якія адбываліся ў надзвычай складаных геапалітычных умовах: развязанай Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. Прысутныя  пазнаёміліся з першымі мерапрыемствамі беларускага ўрада, дзяржаўнымі сімваламі БССР, вядомымі беларускімі лідарамі.

Фотогалерея: