РУ БЕ EN

Творчая сустрэча «Калядныя мары» з дзіцячай пісьменніцай М.Бялясавай

09.12.2023

У Лескаўскай сельскай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча «Калядныя мары» з дзіцячай пісьменніцай Бялясавай Марынай, якая прэзентавала сваю кнігу  «Рождественская мечта пчелки Эви».  Добрая, павучальная і пазнавальная казка для чытання дарослымі для дзяцей. Пісьменніца закранула важныя тэмы каштоўнасці і значнасці ўважлівых адносін бацькоў да пажаданняў і эмоцый дзяцей. Кніга багата ілюстрацыямі, дае некаторыя веды аб жыцці пчол і вучыць малечу дзякаваць тых, хто дапамагае здзейсніць мары. Прысутныя з захапленнем слухалі аўтара, задавалі мноства пытанняў і дамовіліся сустрэцца на прэзентацыі новай гісторыі пра пчолку Эві. Сустрэча напярэдадні зімовых свят атрымалася вельмі цікавай, цёплай і запомніцца кожнаму  шматлікімі сюрпрызамі.

Фотогалерея: